12.05.2019, 05:55 | #1 |
ГЛОБАЛЬНЫЙ МОДЕРАТОР
Регистрация: 19.02.2017
Сообщений: 59,582
|
Пасады
гіcтарычныя зоны, у якіх часткова захавалася планіроўка старажытных пасадаў: Нагорскага, Шклоўскага, Пакроўскага і Задубровенскага. НАГОРСКІ пасад - найбольш старажытная частка Магілёва, згадваецца ў навуковых дакументах XVI-XVIII стагоддзяў. Абмяжоўваўся з поўдня і усходу высокімі берагамі Дняпра і Дубравенкі, з поўначы - глыбокім абарончым валам. Нагорскі пасад уключаў так званую Астрогскую і Нагорскую сотні. Астрогская сотня - найбольш буйная частка пасада, знаходзілася у межах Бліжняга вала. На яе тэрыторыі знаходзіліся: замак, гандлёвая плошча з ратушай, Спасская і Богаяўленская цэрквы з манастырамі, касцёл, цэхавыя будынкі брацтваў, дамы найбольш заможнай гандлёвай і рамеснай часткі насельніцтва. Тэрыторыя Нагорскага рамесніцка-гандлёвага пасада была абнесена земляным абарончым валам. Шчыльна забудаваныя вуліцы утваралі невялікія кварталы няправільнага шматвугольніка. На ей знаходзілася 25 драўляных крам. Зараз на тэрыторыі былой Астрогскай сотні знаходзяцца: парк імя Горкага, Савецкая плошча, Вал Чырвонай Зоркі. Дальше... |