12.05.2019, 05:55 | #1 |
ГЛОБАЛЬНЫЙ МОДЕРАТОР
Регистрация: 19.02.2017
Сообщений: 59,556
|
Валы Магілёва
старажытнага горада. Існаваў з 1630-х гадоў да канца 18 стагоддзя. Разам з першым Замкавым валам і трэцім Палявым складаў развітую абаронную сістэму ўмацаванняў горада. У плане гэта трохвугольнік, два доўгіх бакі якога - высокія крутыя берагі Дняпра і Дубравенкі, трэці - глыбокі роў і моцная бастыённая фартыфікацыя. Перыметр вала складаў 690 сажняў і акружаў так званую Астрожскую "сотню” Нагорскага пасаду. Праходзіў вал ад замка (з боку Дняпра) па сучаснай вуліцы Вала Чырвонай Зоркі да плошчы Арджанікідзэ, паміж вуліцамі Болдзіна і Камсамольскай, к будынку Музея дзекабрыстаў па вуліцы Першамайскай і заканчваўся ля замка (з боку Абласнога краязнаўчага музея). У 2-й палове 17 стагоддзя вал меў 15 бастыёнаў, быў з драўляным брустверам пад дахам, чатыры мураваныя брамы: (Ветраная, Алейная, Каралеўская, Дубравенская; не захаваліся). Дальше... |