12.11.2019, 20:05 | #1 |
ГЛОБАЛЬНЫЙ МОДЕРАТОР
Регистрация: 19.02.2017
Сообщений: 60,304
|
З гісторыі каталіцкіх святынь Шклова
Аб існаванні каталіцкіх святынь у горадзе Шклове вядома пачынаючы з ХУІ стагоддзя. У дакументах паведамляецца, што ўжо на той час у Шклове існавалі фарны касцёл і кляштар Ордэна Дамініканцаў, заснаваны ў 1592 годзе. Будаўніцтва мураванага кляштара разам з касцёлам была завершана ў 1619 годзе. Аляксандр Хадкевіч, да якога Шклоў перайшоў у спадчыну, запрасіў у горад айцоў-дамініканцаў і забяспечвае будаўніцтва і ўтрыманне кляштара. Вопіс, які захоўваецца ў Дзяржаўным гістарычным архіве Беларусі, дае ўяўленне пра знешні выгляд гэтага каталіцкага асяродка. Галоўнае месца ў комплексе займаў мураваны касцёл са званіцай. Побач размяшчаўся кляштар, які меў падсобныя памяшканні: клець, люднік, сянніцу, дзве канюшні, вазоўню, мураваную піваварню, старую драўляную лазню, а таксама калодзеж з драўляным колам і вялізны сад [2,7,9]. Дальше... |