24.03.2020, 03:30 | #1 |
ГЛОБАЛЬНЫЙ МОДЕРАТОР
Регистрация: 19.02.2017
Сообщений: 60,280
|
Развіццё Магілёва ў перадваеннае дзесяцігоддзе
1930-я гг. - гады пабудовы сацыялізму, увайшлі ў гісторыю нашай краіны як адны з самых складаных і супярэчлівых. У гэты час сфарміраваліся асновы сацыялістычнай сацыяльна-класавай структуры насельніцтва. З аднаго боку, жыццё грамадства праходзіла ў асноўным у мірных умовах і было адзначана самаадданай працай народа, вонкава мажорным пафасам сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця ў кірунку пабудовы сацыялізму. З другога боку, у гэтыя гады вялося жорсткае, бязлітаснае, няўмольнае і ў той жа час паслядоўнае, спланаванае змаганне сталінскага кіраўніцтва з лепшымі прадстаўнікамі інтэлігенцыі, працоўнага класа, сялянства, нават з часткай партыйнага і савецкага апарата, грамадскімі арганізацыямі і г.д. У краіне ўсталявалася сталінская дыктатура. Апорай яе была адміністрацыйна- камандная сістэма кіравання сацыяльна-эканамічным, грамадска-палітычным і культурным жыццём. На першым месцы знаходзілася саветызацыя насельніцтва і выхаванне адданасці камуністычным ідэалам [19, с. 81-82]. Дальше... |