МОГИЛЕВСКИЙ ФОРУМ

МОГИЛЕВСКИЙ ФОРУМ (https://forum.mogilev.by/index.php)
-   ИСТОРИЯ МОГИЛЕВА (https://forum.mogilev.by/forumdisplay.php?f=222)
-   -   Навальніца 1863 г. на Магілёўшчыне (https://forum.mogilev.by/showthread.php?t=143413)

_LM_ 16.10.2019 05:58

Навальніца 1863 г. на Магілёўшчыне
 
[IMG]https://mogilew.by/uploads/posts/2019-05/1557384817_vost1863.png[/IMG]*
Ва ўступным слове да зборніка дакументаў “Архивные материалы Муравьевского музея, относящиеся к польскому восстанию 1863-1864 гг. в пределах Северо-Западного края” складальнік А. Мілавідаў зазначаў: “В истории этого восстания военные действия, можно сказать занимают центральное место. Остальные же проявления революционного движения: манифистации, сопративления законным властям, изуверства над мирными жителями жандармов-вешателей, и т. п. лишь - акссесуары главной исторической драмы, кулисы которой закрылись, как только прекратились военные действия...” [1, с. 15]. Але не толькі выстралы ружжаў стваралі гісторыю падзей 1863-1864 гг. на Магілёшчыне. Архіўныя дакументы сведчаць, што закуліссе штодзённасці было напоўнена іншымі шматлікімі здарэннямі антыўрадавага характару. Так з кім, і з чым у, так званыя, “шэрыя будні” прыходзілася змагацца адміністрацыі Расійскай імперыі?
У першую чаргу, расійскім уладам неабходна было разабрацца ў рухаючых сілах паўстання. Не ўнікаючы ў глыбіню пытання, а па пракладзенай цэнтрам сцяжынцы, грамадзянскае і ваеннае кіраўніцтва Магілёўскай губерні ў сваёй перапісцы адзначала, што “кто возбудил первую мысль о возстании в Могилевской губернии, каким образом оно распространено по губернии и кто занимался составлением плана заговора неизвестно, - но полагаю, что паны польского происхождения зажиточнейшего состояния были главными двигателями начал означенных вопросов” [2, арк. 159]. Паўсюдна выкарыстоўвалася амаль аналагічнае сцвярджэнне ў фармулёцы тыпу: “главным двигателем бывших беспорядков как в Царстве Польском, так и в западных губерниях было дворянство исключительно Римско-католического вероисповедания” [9, арк. 46]. Адпаведна вылучаным пастулатам рабіліся пэўныя захады, каб папярэдзіць проціваўрадавую дзейнасць мясцовага насельніцтва, канешне, з акцэнтам на заможных прдстаўнікоў рымска-каталіцкага веравызнання. Яны нічым не адрозніваліся ад іншых губерняў “Паўночна-Заходняга краю” і ўключалі: нагляд, вобыскі, абязбройванне, арышты, розныя забароны на дэманстрацыю сваёй грамадска-палітычнай пазіцыі і г.д. Першапачатковая задача бачылася ў недапушчэнні распаўсюджвання “мяцежніцкага духу” і разрастання яго да ваенных сутыкненняў.



[url=https://mogilew.by/histor/188543-navalnca-1863-g-na-magleshchyne.html]Дальше...[/url]


Текущее время: 03:37. Часовой пояс GMT +2.