Показать сообщение отдельно
Старый 12.05.2019, 05:55   #1
_LM_
ГЛОБАЛЬНЫЙ МОДЕРАТОР
 
Регистрация: 19.02.2017
Сообщений: 54,135
_LM_ Начальная репутация
По умолчанию У дакументах XVI-XVIII стст. пры пералічэнні магілёўскіх будынкаў фігуруюць назвы

У дакументах XVI-XVIII стст. пры пералічэнні магілёўскіх будынкаў
фігуруюць назвы "дом", "ізба", "халупа", "клець", "камяніца" (апошняя - з
другой паловы XVII стагоддзя). Тэрмін "дом" абазначаў шматкамернае
(звычайна 3-камернае) жытло. У XVI - пачатку XVII стст. на тэрыторыі
Вялікага княства Літоўскага атрымалі распаўсюджанне дамы на падклетах.
Падклет выконваў функцыю склепа і адначасова вылучаў жытло ўладальніка з
шэрагавай пабудовы, паказваў на яго высокае сацыяльнае становішча.
Такія будынкі былі даволі шырока распаўсюджаны ў горадзе ў
гандлёва-рамесніцкім асяроддзі: "дом за парканом, на уліцы княжыцкай,
два пруты пры даму и с хороминами, што на тых двух прутах, есть
збудовано, изба з сенцами на подклетю... изба з сенцами, клет на
подклету, под которым будованьем пляцу пруты два без пол чверти".



Дальше...
_LM_ вне форума   Ответить с цитированием