Показать сообщение отдельно
Старый 12.05.2019, 05:55   #1
_LM_
ГЛОБАЛЬНЫЙ МОДЕРАТОР
 
Регистрация: 19.02.2017
Сообщений: 54,135
_LM_ Начальная репутация
По умолчанию Калі ўзнікла ўмацаванае гарадзішча на гары “Магіла”?

Як вядома, тэрыторыя будучага Магілёва была заселена чалавекам ужо ў
эпоху ранняга жалезнага веку. У гэты час тут існавала два помнікі
культуры штрыхаванай керамікі - Пелагееўскае гарадзішча ("Змяёўка") і,
як паказалі даследаванні аўтара, паселішча на гары "Магіла". Сінхронных
паселішчу ўмацаванняў на апошнім помніку не знойдзена. У VI-VIII стст.
жыццё працягвалася толькі на Пелагееўскім гарадзішчы - на ім захаваліся
старажытнасці Банцараўскай культуры.


Наступны
этап у асваенні тэрыторыі гістарычнага цэнтра звязаны з хваляй
славянскай каланізацыі Х-ХІ стст. Аб гэтым сведчаць матэрыялы курганнай
групы, што знаходзілася побач з замкам, у міжрэччы Дняпра і Дубравенкі ў
80-х гадах XIX ст. У раскапаных курганах знойдзены срэбныя пярсцёнкі,
шкляныя залачоныя пацеркі XI ст., кераміка.



Дальше...
_LM_ вне форума   Ответить с цитированием