Тема: Пасады
Показать сообщение отдельно
Старый 12.05.2019, 05:55   #1
_LM_
ГЛОБАЛЬНЫЙ МОДЕРАТОР
 
Регистрация: 19.02.2017
Сообщений: 54,113
_LM_ Начальная репутация
По умолчанию Пасады

У архітэктурна-планіровачнай структуры горада вылучаюцца чатыры
гіcтарычныя зоны, у якіх часткова захавалася планіроўка старажытных
пасадаў: Нагорскага, Шклоўскага, Пакроўскага і Задубровенскага.


НАГОРСКІ
пасад - найбольш старажытная частка Магілёва, згадваецца ў навуковых
дакументах XVI-XVIII стагоддзяў. Абмяжоўваўся з поўдня і усходу высокімі
берагамі Дняпра і Дубравенкі, з поўначы - глыбокім абарончым валам.
Нагорскі пасад уключаў так званую Астрогскую і Нагорскую сотні.
Астрогская сотня - найбольш буйная частка пасада, знаходзілася у межах
Бліжняга вала. На яе тэрыторыі знаходзіліся: замак, гандлёвая плошча з
ратушай, Спасская і Богаяўленская цэрквы з манастырамі, касцёл, цэхавыя
будынкі брацтваў, дамы найбольш заможнай гандлёвай і рамеснай часткі
насельніцтва. Тэрыторыя Нагорскага рамесніцка-гандлёвага пасада была
абнесена земляным абарончым валам. Шчыльна забудаваныя вуліцы утваралі
невялікія кварталы няправільнага шматвугольніка. На ей знаходзілася 25
драўляных крам. Зараз на тэрыторыі былой Астрогскай сотні знаходзяцца:
парк імя Горкага, Савецкая плошча, Вал Чырвонай Зоркі.



Дальше...
_LM_ вне форума   Ответить с цитированием