|
ИСТОРИЯ МОГИЛЕВА ИСТОРИЯ МОГИЛЕВА |
|
Опции темы |
24.12.2019, 10:29 | #1 |
ГЛОБАЛЬНЫЙ МОДЕРАТОР
Регистрация: 19.02.2017
Сообщений: 59,535
|
Да пытання аб графічных выявах Магілёва xviii стагоддзя
Самыя раннія вядомыя выявы Магілёва адносяцца да XVIII ст. Пры гэтым мы дапускаем, што магілёўскі ландшафт мог быць выкарыстаны ў якасці фону і ў ранейшых работах (напрыклад, на знакамітым абразе «Нараджэнне маці Божай» 1649 г.), але адсутнасць адпаведных аўтарскіх подпісаў дазваляе пакінуць гэтую выснову ў якасці гіпатэтычнай. Шэраг гэтых найбольш старадаўніх выяваў горада - дастаткова вядомыя і папулярызаваныя, хоць па некаторых з іх актуальнымі застаюцца пытанні аўтарства і сапраўднасці. Некаторыя выявы вядомыя мала, альбо не ўведзеныя ў навуковы ці шырокі грамадскі ўжытак наогул. Працэс навуковай апрацоўкі і публікацыі падобных выяваў адбываецца цягам нашых дзён, як гэта можна пабачыць на прыкладзе «магілёўскіх» малюнкаў ХІХ ст. з альбома Д. Струкава, упершыню надрукаваных у матэрыялах VII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць» у 2011 г. [7, с. 111-115] Дальше... |