12.05.2019, 05:55 | #1 |
ГЛОБАЛЬНЫЙ МОДЕРАТОР
Регистрация: 19.02.2017
Сообщений: 59,460
|
Калі ўзнікла ўмацаванае гарадзішча на гары “Магіла”?
эпоху ранняга жалезнага веку. У гэты час тут існавала два помнікі культуры штрыхаванай керамікі - Пелагееўскае гарадзішча ("Змяёўка") і, як паказалі даследаванні аўтара, паселішча на гары "Магіла". Сінхронных паселішчу ўмацаванняў на апошнім помніку не знойдзена. У VI-VIII стст. жыццё працягвалася толькі на Пелагееўскім гарадзішчы - на ім захаваліся старажытнасці Банцараўскай культуры. Наступны этап у асваенні тэрыторыі гістарычнага цэнтра звязаны з хваляй славянскай каланізацыі Х-ХІ стст. Аб гэтым сведчаць матэрыялы курганнай групы, што знаходзілася побач з замкам, у міжрэччы Дняпра і Дубравенкі ў 80-х гадах XIX ст. У раскапаных курганах знойдзены срэбныя пярсцёнкі, шкляныя залачоныя пацеркі XI ст., кераміка. Дальше... |