19.11.2019, 06:36 | #1 |
ГЛОБАЛЬНЫЙ МОДЕРАТОР
Регистрация: 19.02.2017
Сообщений: 59,452
|
Назараўская стараабрадніцкая абшчына г. Бабруйска
Традыцыйна ў г. Бабруйску існавалі некалькі асобных груп стараабрадніцкага насельніцтва. Умоўна гэтыя супольнасці можна падзяліць на Паўночную (Назараўскую), Цэнтральную і Фарштатную (ці Паўднёвую ў некаторых справаздачных дакументах Упаўнаважанага). Стараабрадніцкія групы розніліся не толькі тэрытарыяльна, але і па асаблівасцях веравучэння, гэта значыць належалі да розных толкаў. Паўночная і Цэнтральная абшчыны адносіліся да стараабраднікаў- паморцаў, а Фарштатная абшчына - да федасееўцаў . Для бабруйскіх стараабраднікаў у цэлым характэрна тэндэнцыя да адасаблення ў асобныя супольнасці і жаданне ствараць для кожнай асобныя малітоўныя дамы і абіраць “сваіх” духоўных настаўнікаў [2, арк. 28]. Улады ж наадварот, імкнуліся як мага больш узбуйніць рэлігійныя супольнасці. З гэтай прычыны ў 1946 годзе Упаўнаважаны па тагачаснай Бабруйскай вобласці Кулічкоў сваім рашэннем спыняе самастойную рэлігійную дзейнасць Паўночнай стараабрадніцкай рэлігійнай абшчыны і далучае яе да Цэнтральнай [13, арк. 2]. Афіцыйным абгрунтаваннем аб’яднання называецца адсутнасць у Паўночнай абшчыны будынка царквы (згарэў ў часы вайны) і незаконнае правядзенне рэлігійных сходаў ў жылым доме па вуліцы Камбінацкай. Аднак ужо ў 1949 годзе і Цэнтральная рэлігійная абшчына была знята з рэгістрацыі[2, арк. 26]. Такім чынам, на сярэдзіну ХХ стагоддзя ў Бабруйску існавала адзіная зарэгістраваная стараабрадніцкая супольнасць федасееўцаў на Фарштаце. Дальше... |